Мінск: Мастацкая літаратура, 1994. — 286 с. — ISBN: 5-340-0135425. (электронны варыянт) У кнізе Кастуся Цвіркі (нар. у 1934 г.) чытач знойдзе нямала прачулых радкоў пра светлае пачуццё кахання, пра зорныя парывы малацосці, пра тое, што хвалюе неспакойнага, неабыякавага чалавека. Апрача вершаў у кнігу ўвайшлі паэмы «Хат вячысты дар», «Дзе дуб з бярозай звіўся» i «Дома».
Мінск: Кнігазбор, 2007. — 288 с. — ISBN: 978-985-6824-70-1. Гэтая кніга — пра вёску з паэтычнай назвай Зялёная Дуброва на Старадарожчыне, пра яе людзей і гісторыю.
Мінск: Кнігазбор, 2009. — 248 с.
Раскулачанаму Ігнасю Караленю ўдалося ўцячы з Сібіры дадому, дзе засталася яго жонка Хрысціна з двума хлопчыкамі-блізняткамі. Тут ён даведваецца, што аднаго з яго маленькіх сыноў украў і знёс у лес воўк…
Мінск: Кнігазбор, 2012. — 608 с. — ISBN: 978-985-7007-72-1. У аднатомнік выбраных твораў Кастуся Цвіркі (нар. 1934) увайшло самае значнае з яго паэзіі, прозы і публіцыстыкі. Шэсцьдзясят другі том кніжнага праекта «Беларускі кнігазбор».
Мінск: Мастацкая літаратура, 1987. — 368 с. (электронны варыянт) У Кастуся Цвіркі, прадстаўніка сярэдняга, так званага «філалагічнага», пакалення, нямала творчых удач. Сведчанне таму — і гэтая кніга, у якую аўтар, вядомы не толькі як паэт, але і літаратуразнавец, і фалькларыст, уключыў усё лепшае, створанае ім. Гістарычнае мінулае беларускага народа, зямля нашых продкаў, лёс...

Мінск: Мастацкая літаратура, 1988. — 174 с. — ISBN: 5-340-00069-9. (Электронны варыянт) Бацькоўскі край, дзе прайшло апаленае вайной дзяцінства, добрыя працавітыя людзі, якія навек звязалі свой лёс з роднай зямлёй — вось да чаго цягнецца душой Кастусь Цвірка. Шчыра, з любоўю расказвае паэт пра іх і ў гэтай кніжцы.
Комментарии