Мінск: Юнацтва, 1997. — 366 с.
У новую кнігу выдатнага беларускага пісьменніка Івана Шамякіна ўвайшлі гістарычны раман «Вялікая княгіня», а таксама творы пра сучаснасць — аповесці «Бумеранг» і «Без пакаяння». Пачаўся год 1495-ты. Стаяў калядны мароз. Пара ад дыхання людзей і коней уміг замярзала і асядала іскрыстым інеем на каўнярах, на шапках, башлыках, на грывах і збруі....
Мн.: Мастацкая літаратура, 1976. - 336 с.
Гандлярка і паэт. Шлюбная ноч: аповесці. Бацька Вользін быў гарбар, з сям'і патомных мінскіх гарбароў, якія ў далёкія часы выраблялі скуры саматужна, а пры савецкай уладзе працавалі на заводзе. Вольга з маленства не надта любіла бацьку, можа, праз тое, што пасля работы ад яго непрыемна пахла, хоць баялася яна бацькі менш, чым маці, бо...
1960. Віка стаяла каля акна. На дварэ кружыла мяцеліца. У шалёным віхры сняжынак плылі і кружыліся хаты на другім баку вуліцы. Увесь свет кружыўся ў снежнай каламуці. І снег быў не белы - Віка бачыла яго з мноствам вясёлкавых адценняў: чырвоных, зялёных, жоўтых. Плывуць хаты. Незнаёмыя. Фантастычныя. Гойдаюцца. З боку ў бок, зверху ўніз. Дзяўчыне пачало здавацца, што і сама яна...
Мінск: Мастацкая літаратура, 1993.
Раман «Злая зорка» — пра чарнобыльскую катастрофу. У цэнтры — вобраз старшыні райвыканкома Уладзміра Пыльчанкі, на плечы якога кладзецца цяжар ліквідацыі вынікаў аварыі, лёс ягонай сям'і. Малодшы сын Глеб — інжынер атамнай станцыі, старэйшы Барыс — афіцэр-лётчык, у гэты час другі раз пасылаецца ў Афганістан і гіне. Не вытрымлівае матчына...
Мінск: Мастацкая літаратура, 1996. — 322 с.
Якасць: толькі тэкст, OCR.
Напісаны ў 1953—1956 гг. раман народнага пісьменніка Беларусі Івана Шамякіна "Крыніцы" расказвае пра вялікія змены, якія адбыліся ў вёсцы. У цэнтры рамана - калгаснікі, вясковая інтэлігенцыя.
Апавяданне. 1960.
Трапіў я на гэты сход выпадкова. Невялікая зала клуба была перапоўнена. Стаяла нейкае вельмі важнае пытанне, дакладна я нават не помню, як яно фармуліравалася, нешта ці не аб задачах камсамольцаў у датэрміновым выкананні сямігодкі і ў сувязі з абвастрэннем міжнароднага становішча. Але дакладчык гаварыў аб рэчах звычайных і простых — аб справах свайго саўгаса,...
Пенталогія «Трывожнае шчасце». Аповесць першая, 1956.
Пятро прагаласаваў. Машына не спынілася. Мабыць, выгляд падарожнага не зрабіў на шафёра належнага ўражання. Але сам пасажыр думаў аб сабе інакш: у свае васемнаццаць год ён быў поўны высокіх мараў і надзей, без гонару і зазнайства лічыў, што ён чалавек цікавы і апрануты для студэнта прыстойна, а таму мае права на ўвагу...
Мінск: Юнацтва, 1998.
У кнігу Народнага пісьменніка Рэспублікі Беларусь Івана Шамякіна ўвайшлі аповесці «Палеская мадонна», «Выкармак», «Крывінка» і інш. Яго героі — нашы сучаснікі. Яны жывуць і дзейнічаюць у наш час, трапляюць у розныя складаныя жыццёвыя сітуацыі, з якіх не так проста знайсці выйсце. Кніга разлічана на шырокае кола чытачоў.
Мінск: Юнацтва, 2001.
У кнігу народнага пісьменніка Івана Шамякіна ўвайшлі новыя творы: аўтабіяграфічная аповесць «Слаўся, Марыя!», прысвечаная жонцы; «Губернатар», галоўнымі героямі якой з'яўляюцца сам губернатар і яго памочнік-пралаза, што змог арганізаваць яму і выбары, і «каханне», і яго ж забойства; «Пошукі прытулку» — пра пажылога чалавека, якому не было дзе прытуліцца на...
Мн.: Мастацкая літаратура, 1973. — 320 с.: іл.
Аб лёсе свайго народа і Радзімы, аб жыцці другіх народаў, аб літаратуры і літаратарах усхвалявана, шчыра і палымяна апавядае народны пісьменнік Беларусі Іван Шамякін. Больш за ўсё мы ведаем яго як раманіста, цяпер адкрываем для сябе новую якасць: чытач сустракаецца з удумлівым крытыкам і дасведчаным літаратуразнаўцам, што сведчыць...
Мінск: Мастацкая літаратура, 1998. — 527 с.
«Роздум на апошнім перагоне» — так назваў народны пісьменнік Іван Шамякін кнігу сваіх дзённікаў-успамінаў. Пісьменнік, які многія дзесяцігоддзі быў у цэнтры літаратурнага і грамадскага жыцця, пятнаццаць апошніх гадоў, з перапынкамі, вядзе дзённікі. Але гэта не толькі запісы падзей бягучага дня. Расповяд пра сваё маленства, пра дзеда,...
Мінск. - 1995. - 319 с.
У новую кнігу народнага пісьменніка Івана Шамякіна ўключана пяць аповесцей. Напісаны яны ў апошнія два гады — у наш складаны i супярэчлівы час нацыянальнага адраджэння i эканамічнага развалу. Сюжэтныя калізіі i вобразы людзей разгледжаны аўтарам у сучасным жыцці. Усе аповесці вострасюжэтныя, падзеі ў ix разгортваюцца дынамічна.
Сатанінскі тур....
Раман, 1960-1963.
Раман I. Шамякіна «Сэрца на далоні» аб чэсці чалавека — працоўнай і прафесійнай, аб духоўна багатых і прыгожых людзях і аб тых, хто маладушны і подлы. Гэта шматпланавы, шматпраблемны твор, з мноствам сюжэтных ліній, з разнастайнасцю людскіх лёсаў і характараў. Два галоўныя факты — «асэнсаванне чалавечага падзення» мужных людзей і гісторыя кіраўніка падполля,...
Мн.: Мастацкая літаратура, 2008. - 607 с.
У пенталогіі «Трывожнае шчасце» народны пісьменнік Беларусі Іван Шамякін на аснове ўласна перажытага паказаў лёс усяго пакалення, якое прайшло праз цяжкія выпрабаванні вайны і ў нялёгкіх пасляваенных умовах аднаўляла родны край.
Комментарии