Мінск: Мастацкая літаратура, 1978. — 112 с. Вершы новай кнігі паэта прасякнуты пачуццём сучаснасці. У 1976 годзе ў складзе дэлегацыі БССР Генадзь Бураўкін прымаў удзел у рабоце XXXI сесіі Генеральнай Асамблеі ААН. Творчым вынікам гэтай заакіянскай паездкі стаў цыкл публіцыстычных вершаў “Амерыканскія эскізы”. У кнігу ўключана таксама паэма «Ленін думае пра Беларусь”.
Мінск: Кнігазбор, 2009. — 536 с. — («Беларускі кнігазбор»: Серыя 1. Мастацкая літаратура) 978-985-6930-47-1. У кнігу выбраных твораў лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Янкі Купалы Генадзя Бураўкіна (нар. 1936) увайшлі яго лепшыя вершы, паэмы і песні, а таксама эсэ і публіцыстычныя выступленні 1955–2000 гадоў. Сорак дзевяты том кніжнага праекта «Беларускі кнігазбор».
Мінск: Мастацкая літаратура, 1986. — 78 с.
«Гняздо для птушкі радасці» — новая кніга лаўрэата Дзяржаўнай прэміі БССР імя Янкі Купалы Генадзя Бураўкіна, у якой паэт актыўна змагаецца за ўсё сумленнае і светлае ў жыцці. Лёс планеты хвалюе Генадзя Бураўкіна, любоўю і замілаваннем да роднай зямлі прасякнуты мужныя, пранікнёныя радкі паэзіі сцверджання. Вершы пра каханне ўражваюць...
Мінск: Беларускі кнігазбор, 2004. — 156 с.
У гэтай кнізе сабраны вершы, напісаныя ў 1998-2000 гадах. У іх — засяроджаны «восеньскі» роздум аб развітанні з мінулым векам, аб трывогах, сумненнях і надзеях, якія хвалююць неабыякавую душу на парозе новага тысячагоддзя.
Мінск: Бацькаўшчына, 2000. - 160 с.
Кнігу Генадзя Бураўкіна склалі вершы трох гадоў (1995—1997 ). У іх з вышыні пражытага і перажытага ён разважае над складанымі пытаннямі жыцця і смерці, надзеннымі балючымі праблемамі сённяшняй Беларусі, вечнымі таямніцамі зямнога кахання. Глыбока лірычныя, вершы паэта вызначаюцца шчырасцю і ўзрушанасцю.
Мінск: Юнацтва, 2001. — 158 с.: іл. — ISBN: 985-05-0301-7. 110 вершаў, якія склалі гэтую кніжку, напісаны ў розныя гады. Але ўсе яны прысвечаны вечна маладому і светламу пачуццю кахання, у вернасці якому шчыра і ўсхвалявана прызнаюцца і наіўны, рамантычны юнак, і сталы сівы мужчына. Многія з вершаў зборніка пакладзены вядомымі беларускімі кампазітарамі на музыку і сталі...

Комментарии