Вершы. — Мінск: Мастацкая літаратура, 1984. — 95 с.
Сама назва лірычнай кнігі гаворыць пра яе накіраванасць — «Адгукнуся голасам жалейкі». Душа паэтэсы адгукаецца на покліч Радзімы, прыроды, чалавека блізкага і далёкага, дзіцяці, каханага, на покліч будучыні.
У 1994 годзе слынная беларуская паэтэса Раіса Баравікова напісала драматычную гістарычную паэму "Барбара Радзівіл", якая пазней была перароблена ў п'есу пад такой назвай і пастаўлена ў дзяржаўным тэатры-лабараторыі нацыянальнай драматургіі. Трагедыя вялікага кахання, што абарвалася ад кроплі атруты разам з жыццём Барбары, знайшла водгук у сэрцах гледачоў. Краналі словы Жыгімонта...
Крыніца: Звон - не малітва: п'есы / уклад. І.Дабрыян. — Мінск: Мастацкая літаратура, 2008. —363 с.
У 1994 годзе слынная беларуская паэтэса Раіса Баравікова напісала драматычную гістарычную паэму "Барбара Радзівіл", якая пазней была перароблена ў п'есу пад такой назвай і пастаўлена ў дзяржаўным тэатры-лабараторыі нацыянальнай драматургіі. Трагедыя вялікага кахання, што...
Мінск: Мастацкая літаратура, 2007. — 270 с. — (Залатое пяро).
Кніга лірыкі лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі, вядомай пісьменніцы Раісы Баравіковай «Дрэва для райскай птушкі» — гэта вынік шматгадовай працы ў літаратуры тонкага лірыка, філосафа, грамадскага дзеяча і проста жанчыны, якая кахае і хоча быць каханай.
Мінск: Мастацкая літаратура, 1987. — 174 с.
Каханне — самае цудоўнае і трапяткое пачуццё, у якім чалавек выпрабоўваецца на вернасць, сумленнасць і высакароднасць. Кожны матыў, кожны вобраз кнігі адлюстроўвае самыя тонкія адценні закаханай душы.
На завяршэнне зборніка пададзены лірычны цыкл «Саламея», прысвечаны вядомай славянскай асветніцы XVIII стагоддзя Саламеі...
Аповесць. — Мінск: Мастацкая літаратура, 1980.— 144 с.
Няўдала пачынае сваё самастойнае жыццё нядаўняя выпускніца педінстытута Алёна Феафанава: сутыкнуўшыся з першымі цяжкасцямі, яна кідае работу, прыязджае ў сталіцу, якая здаўна вабіла яе.
Што гэта — пошукі свайго месца ў жыцці ці імкненне лепш "уладкавацца"? "Кватарантка" — аповесць пра моладзь, пра ўчынкі, у якіх...
Мінск: Мастацкая літаратура, 1990. — 174 с. — (Бібліятэка беларускай паэзіі).
Раіса Баравікова — адна з самых яркіх прадстаўніц паэзіі яе пакалення. Нястрымная страснасць яе ранніх інтымных вершаў у апошні час спалучаецца з унутранай стрыманасцю, не губляе пры гэтым сілы пачуццяў і глыбіні разумення жыцця.
У кнізе сабрана лепшае з творчага багажу паэ-тэсы, лаўрэата...
Вершы. — Мінск: Мастацкая літаратура, 1974. — 80 с. — (Першая кніга паэта).
Аўтар з цяплом і пранікнёнасцю піша аб роднай Беларусі, аб добрым праменным свеце чалавечых узаемаадносін, аб дружбе і каханні. Уражанні юнацтва, роздум аб сэнсе жыцця, аб пошуках свайго месца ў ім робяць вершы Баравіковай цікавымі і запамінальнымі.
Мінск: Мастацкая літаратура, 1978. — 96 с.
"Слухаю сэрца" — другая кніга паэзіі Раісы Баравіковай. У зборнік увайшлі вершы і паэма, напісаныя за апошнія некалькі гадоў.
Паэтэса імкнецца раскрыць духоўны свет маладога сучасніка — неспакойнага творцы сённяшніх і будучых дзён.
Комментарии