Пераклад: Уладзімір Карызна.
На краі лесу, у маленькай хацінцы, адзінока жыла бедная ўдава. Перад хацінкай у яе быў сад, а ў садзе раслі два ружовыя кусты. На адным з іх цвілі белыя ружы, а на другім - чырвоныя. І былі ў яе дзве дачкі - адна бялей за белую ружу, другая румяней за чырвоную. Адну празвалі Беласнежкай, другую - Красназоркай.
Пераклад: Віктар Гардзей.
Даўным-даўно жыў на свеце кароль, і быў ён славуты па ўсёй зямлі сваёй мудрасцю. Усё было яму вядома, быццам хто цераз паветра перадаваў яму звесткі аб самых патаемных рэчах. Але быў у яго дзіўны звычай: кожнага паўдня, калі ўсё са стала прыбіралі і нікога старонняга не заставалася, прыносіў яму надзейны слуга яшчэ адно блюда. Аднак было яно прыкрыта,...
Пераклад: Валянцін Лукша.
Шмат гадоў таму жыў на свеце млынар. І быў у млынара асёл, разумны і дужы. Доўга працаваў асёл на млыне, цягаў на спіне кулі з мукой і вось нарэшце састарыўся. Бачыць гаспадар: аслабеў асёл, не здатны больш для работы - і выгнаў яго з дому. Спалохаўся асёл: «Куды я пайду, куды падзенуся? Стары я стаў і слабы». А потым падумаў: «Пайду гэтак я ў нямецкі...
Пераклад: Артур Вольскі.
Шмат гадоў таму жыў адзін чалавек. Грошай у яго было зусім мала, і вось з тымі рэшткамі, што ў яго засталіся, падаўся ён вандраваць па свеце.
Пераклад: Міхась Пазнякоў.
Прывёў селянін на базар карову і прадаў яе там за сем талераў. Прадаў карову, атрымаў грошы і пайшоў назад дадому. Вось ідзе ён каля сажалкі і чуе - крычаць у вадзе жабы: «Ква, ква, ква, ква!». «Вось дурныя жабы, - падумаў селянін, - якую лухту кажуць. Сем талераў я за карову атрымаў, а зусім не два».
Пераклад: Уладзімір Карызна.
Жыла-была адна дзяўчынка. Пайшла яна ў лес па ягады і сустрэла там бабульку.
- Дзень добры, дзяўчынка, - сказала ёй бабулька, - дай мне ягад, калі ласка.
- На, бабулька, - гаворыць дзяўчынка.
Паела бабулька ягад і сказала:
- Ты мне ягад дала, а я табе таксама нештачка падару. Вось табе гаршчочак.
Пераклад: Казімір Камейша.
Жыў у старадаўнія часы кароль. Быў у яго замак, а вакол замка цудоўны сад, і расло ў тым садзе дрэва, на якім былі залатыя яблыкі. Як толькі яблыкі выспявалі, іх строга лічылі, але кожнай раніцой аднаго яблыка не хапала. Даведаўся пра гэта кароль і загадаў, каб кожную ноч пад дрэвам ставілі варту.
Пераклад: Уладзімір Карызна.
Захварэла аднойчы ў аднаго багача жонка і адчула, што канец ёй прыходзіць. Паклікала яна да сябе сваю адзіную дачку і гаворыць:
- Любае маё дзіця, будзь сціплай і ласкавай, і Бог табе заўсёды дапаможа, а я буду глядзець на цябе з неба і заўсёды буду каля цябе.
Пераклад: Віктар Гардзей.
Жылі калісьці тры браты. Пачалі яны ўсё бяднець і бяднець і нарэшце так згалелі, што давялося ім зусім галадаць, - не было ў іх нават і скібкі хлеба на пражытак. Вось яны і кажуць:
- Так жыць больш нельга; ужо лепш мы пойдзем па свеце шчасця шукаць.
Пераклад: Раіса Баравікова.
Аднойчы жылі на свеце муж і жонка; ім даўно ўжо хацелася мець дзіця, але яго ўсё не было; і вось, нарэшце, з'явілася ў жонкі надзея, што літасцівы гасподзь здзейсніць яе жаданне.
Пераклад: Уладзімір Ліпскі.
Жыў-быў некалі кароль. Меў ён дванаццаць дачок, адна за другую прыгажэйшая. Спалі яны ўсе ў адной зале, ложкі іх стаялі побач. Вечарам, калі яны клаліся спаць, кароль зачыняў дзверы на засаўку. А раніцай, калі адкрываў дзверы, прыкмячаў, што туфлікі ў дачок ад танцаў стаптаныя.
Задумаўся кароль: што адбываецца ноччу ў спальні дачок?
Пераклад: Максім Валошка.
Жыў калісьці на свеце бедны селянін. Сядзеў ён аднойчы вечарам ля печы і прысак варушыў, а жонка сядзела і прала. Вось ён і кажа жонцы:
- Так прыкра, што няма ў нас дзяцей. Вельмі ж у нас ціха, а вось у іншых хатах, ты толькі зірні, як шумна ды весела.
- Гэта праўда, - адказала жонка і ўздыхнула, - каб было ў нас хоць адно, хай сабе такое маленькае,...
Пераклад: Максім Валошка.
Паехаў аднойчы кароль на паляванне ў вялікі глухі лес; без стомы ганяўся ён за звярамі, і ніхто з яго людзей не мог за ім паспець. А тут ужо добра такі звечарэла; прытрымаў тады кароль свайго каня, азірнуўся і бачыць, што заблудзіўся. Давай ён шукаць дарогу, але знайсці ніяк не можа.
Комментарии